Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Беларуская старонка

Прыгажосць беларускай мовы

Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу. 

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна - нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота!

Каб даць магчымасць дарослым і дзецям адчуць смак роднай мовы была створана рубрыка "Прыгажосць беларускай мовы".

   

 

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ УСЕ МЫ, СУПРАЦОЎНІКІ ЎСТАНОВЫ І ВЫХАВАНЦЫ, СТАРАЕМСЯ ВЫКАРЫСТОЎВАЦЬ У ЗНОСІНАХ ЯК МАГА БОЛЬШ БЕЛАРУСКІХ СЛОЎ. КАЛІ ЛАСКА, РАЗМАЎЛЯЙЦЕ І ВЫ З НАМІ ПА - БЕЛАРУСКУ, ПРЫХОДЗЯЧЫ РАНІЦАЙ У ЯСЛІ-САД, СКАЖЫЦЕ "ДОБРАЙ РАНІЦЫ!", "ДЗЯКУЙ!", "КАЛІ ЛАСКА!", А ЎВЕЧАРЫ - "ДА ПАБАЧЭННЯ!" 

ДАВАЙЦЕ БУДЗЕМ РАЗАМ ДАЛУЧАЦЬ НАШЫХ ДЗЕТАК ДА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, ТАКОЙ ПРЫГОЖАЙ І НЕПАЎТОРНАЙ!

Вядомыя гістарычныя асобы Беларусі

Барбара Радзівіл

Вялікая княгіня, каралева Польшчы.

Леў Сапега

Дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, дыпламат, мысліцель. Адзін з галоўных стваральнікаў Статута ВКЛ (1588 г.) – выдатнага помніка прававой і палітычнай думкі, па сутнасці першай канстытуцыі ў Еўропе.

 Тадэвуш Касцюшка

Тадэвуш Касцюшка, які нарадзіўся ў Беларусі ў 1746 годзе, з’яўляецца нацыянальным героем Беларусі, Амерыкі і Польшчы. Быў кіраўніком нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай, прымаў удзел у вайне за незалежнасць ЗША.

Вядомыя вучоныя з Беларусі

Ігнат Дамейка

Нарадзіўся ў Беларусі ў 1802 годзе. Быў знакамітым геолагам, большую частку жыцця правёў у Чылі, дзе стаў нацыянальным героем. За свае дасягненні афіцыйна прызнаны ЮНЕСКА.

Іван (Ян) Чэрскі

Знакаміты вучоны-географ, геолаг, даследчык Сібіры, імем якога названы шэраг геаграфічных аб'ектаў. Нарадзіўся ў маёнтку Свольна Віцебскай губерні ў 1845 годзе.

Мікалай Судзілоўскі (псеўданім Нікалас Русель)

Этнограф, географ, хімік, біёлаг, урач-генетык, рэвалюцыянер-народнік, першы прэзідэнт сената Гавайскіх астравоў. Нарадзіўся ў 1850 г. у Магілёве ў збяднелай дваранскай сям'і. З 1892 года жыў на Гаваях, дзе адстойваў правы карэнных жыхароў.

Аляксандр Чыжэўскі

Нарадзіўся ў Гродзенскай вобласці ў 1897 годзе. Прызнаны вучоны, які вывучаў біялагічнае ўздзеянне Сонца і Сусвету, у тым ліку суадносіны сонечнай актыўнасці з перыядамі войнаў у гісторыі чалавецтва.

Соф'я Кавалеўская

Першая ў свеце жанчына-прафесар матэматыкі паходзіць са шляхецкага беларускага роду. Дзяцінства правяла ў маёнтку Палібіна Віцебскай губерні, а ў 18 гадоў заключыла фіктыўны шлюб, каб паехаць за мяжу і займацца навукай. Працы Кавалеўскай прысвечаны матэматычнаму аналізу, механіцы, астраноміі.

Павел Сухі

Авіяканструктар, вынаходнік, адзін са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі, аўтар паўсотні арыгінальных канструкцый самалётаў, больш за трыццаць з якіх былі пабудаваны і выпрабаваны. Нарадзіўся ў 1895 г. у горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці.

Міхаіл Высоцкі

Выдатны вучоны і канструктар, пад кіраўніцтвам якога ствараліся лепшыя аўтамабілі МАЗ, на працягу дзесяцігоддзяў генеральны канструктар па аўтамабільнай тэхніцы Беларусі. Аўтар 134 вынаходстваў і 17 патэнтаў. Герой Беларусі (2006). Нарадзіўся ў в. Семежава Мінскай вобласці (1928).

Жарэс Алфёраў

Нарадзіўся ў Віцебску ў 1930 годзе. Алфёраў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2000 годзе.

Вядомыя касманаўты з Беларусі

Пётр Клімук

Пётр Клімук, першы беларускі касманаўт, вучоны ў галіне тэхнічных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Камароўка Брэсцкага р-на ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў складзе экіпажаў касмічных караблёў і арбітальных комплексаў, правёў у космасе 78,76 сутак.

Уладзімір Кавалёнак

Уладзімір Кавалёнак, беларускі касманаўт, вучоны ў галіне ваенных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Белае Мінскай вобласці ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў космас у якасці камандзіра экіпажа, правёў у космасе 216,38 сутак, у тым ліку ў адкрытым космасе 2,3 гадзіны.

Алег Навіцкі

Першы беларускі касманаўт, які ўзначаліў у 2013 годзе экіпаж 34-й міжнароднай экспедыцыі на МКС. Алег Навіцкі нарадзіўся ў 1971 годзе ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Да паступлення ў атрад касманаўтаў служыў ваенным лётчыкам, ветэран баявых дзеянняў, узнагароджаны медалямі Міністэрства абароны РФ.

Вядомыя ў мастацтве беларусы

Марк Шагал

Нарадзіўся ў 1887 годзе ў Віцебску. Самы знакаміты ўраджэнец Беларусі, вядомы ва ўсім свеце як класік авангардызму ў выяўленчым мастацтве. Напалеон Орда Мастак, кампазітар, ураджэнец в. Варацэвічы Пінскага павета. Стварыў больш за тысячу эскізаў збудаванняў Беларусі, Літвы, Польшчы, Францыі, якія з'яўляюцца каштоўнай крыніцай для гісторыкаў архітэктуры і рэстаўратараў Еўропы. У 2007 годзе 200-годдзе з дня нараджэння Н. Орды было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Іван Хруцкі

Нарадзіўся ў мястэчку Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні. Выдатны мастак, які распрацаваў уласны тып нацюрморта ў спалучэнні з партрэтам. 200-годдзе з дня нараджэння Івана Хруцкага ў 2010 годзе было ў календары памятных дат ЮНЕСКА.

Луіс Барт Маер

Нарадзіўся ў Мінску ў 1885 годзе. Кінематаграфіст Луіс Барт Маер найбольш вядомы як адзін з заснавальнікаў галівудскай кінастудыі "Метра-Голдвін-Маер", а таксама амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук. Менавіта Маер прапанаваў штогод уручаць прэмію "Оскар".

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Пісьменнік, заснавальнік новай беларускай літаратуры і прафесійнай драматургіі, стваральнік першага беларускага тэатральнага калектыву, акцёр. У 2008 годзе 200-годдзе з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Міхаіл Савіцкі

Народны мастак Беларусі, аўтар амаль 200 палотнаў, стваральнік унікальнай серыі карцін "Лічбы на сэрцы", прысвечанай вязням канцлагераў. Многія работы Міхаіла Савіцкага атрымалі сусветную вядомасць. Нарадзіўся ў в. Звянячы Віцебскай вобласці (1922). Герой Беларусі (2006).

Васіль Быкаў

Быкаў Васіль Уладзіміравіч, беларускі празаік, драматург, публіцыст. Нарадзіўся ў 1924 годзе ў в. Бычкі Віцебскай вобласці. Народны пісьменнік Беларусі (1980). У 1990-1993 гг. – прэзідэнт аб’яднання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Гаўрыла Вашчанка

Народны мастак Беларусі, жывапісец і педагог. "Чалавек года-92" і "Чалавек ХХ стагоддзя" (1993) па прызнанні Міжнароднага біяграфічнага цэнтра Кембрыджа. "Чалавек года-94" па версіі Амерыканскага біяграфічнага інстытута. Нарадзіўся ў в. Чыкалавічы Гомельскай вобласці (1928).

Вядомыя палітыкі з Беларусі

Хаім Вейцман

Нарадзіўся ў Беларусі ў вёсцы Моталь (зараз Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) у 1874 годзе. Хаім Вейцман быў выдатным хімікам, чытаў лекцыі ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі. Як актыўны сіяніст ён быў выбраны першым прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль (1949) і заставаўся на гэтай пасадзе да самай смерці (1952).

Андрэй Грамыка

Дыпламат, у 1957-1985 гг. міністр замежных спраў СССР. Узначальваў савецкую дэлегацыю на канферэнцыі па стварэнню ААН, распрацоўваў Статут арганізацыі. Нарадзіўся ў 1909 г. у в. Старыя Грамыкі (Веткаўскі раён Гомельскай вобласці).

Знакамітыя асветнікі Беларусі

Францыск Скарына

Нарадзіўся ў Полацку ў 1486 годзе. Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Пераклаў на беларускую мову і выдаў 23 кнігі Бібліі, першую – у 1517 годзе. Святая

Ефрасіння Полацкая князёўна.

Нарадзілася ў XII стагоддзі. Стала манашкай у 12 гадоў і правяла жыццё, дапамагаючы бедным і будуючы цэрквы і манастыры па ўсёй Беларусі. Памерла ў час паломніцтва ў Іерусалім, яе мошчы вернуты ў Беларусь у 1910 годзе. Прылічана да ліку святых, ушаноўваецца як нябесная заступніца зямлі беларускай.

Чэмпіёны з Беларусі

Аляксандр Мядзведзь

Беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), свету (1962, 1963, 1966, 1967, 1969–71). Прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя.

Вольга Корбут

Легендарная гімнастка заваявала 4 залатыя алімпійскія медалі, тры з іх – на алімпійскіх гульнях у Мюнхене (1972). У 1972 годзе прызнана лепшай спартсменкай свету.

Віталь Шчэрба

Беларускі спартсмен (спартыўная гімнастыка). Чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія). Бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША). 14-разовы чэмпіён свету, 10-разовы чэмпіён Еўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША). Чэмпіён Універсіяд (1993, 1995). Лепшы спартсмен свету за 10-годдзе (1991–2000).

Ігар Макараў

Макараў заваяваў залаты медаль у дзюдо на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе. Юлія Несцярэнка Несцярэнка заваявала залаты медаль у бегу на 100 метраў на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.

Максім Мірны

Максім Мірны – самы вядомы тэнісіст Беларусі, які заваяваў серыю міжнародных узнагарод у парным разрадзе і вывеў беларускую зборную на лепшае месца за ўсю яе гісторыю на Кубку Дэвіса.

Вікторыя Азаранка

Знакамітая беларуская тэнісістка, пераможца найбуйнейшых сусветных турніраў, алімпійская чэмпіёнка. У студзені 2012 года Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры ўзначаліла рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). На Алімпіядзе-2012 у Лондане заваявала золата ў міксце (у пары з Максімам Мірным) і бронзу ў адзіночным разрадзе.

Дар'я Домрачава

Трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у Сочы (2014) у гонцы праследавання, індывідуальнай гонцы на 15 км, мас-старце (12,5 км), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы (2010) у індывідуальнай гонцы на 15 км. Па версіі прэміі Biathlon Award беларуская спартсменка названа лепшай біятланісткай 2010 года.

Аляксей Грышын

Фрыстайліст, які прынёс Беларусі першае ў гісторыі незалежнай дзяржавы золата зімовых Алімпійскіх гульняў (Ванкувер-2010), бронзавы прызёр Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці (2002).

Сяргей Мартынаў

"Кароль малакалібернай вінтоўкі", алімпійскі чэмпіён Лондана-2012, двухразовы бронзавы прызёр Алімпіяд у Сіднэі і Афінах, рэкардсмен свету: 600 ачкоў з 600 магчымых у стральбе лежачы з малакалібернай вінтоўкі.

Руслан Салей

Адзін з лепшых гульцоў у гісторыі беларускага хакея, капітан нацыянальнай зборнай. Руслан Салей першым з айчынных майстроў клюшкі дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі.

Беларускае нацынальнае адзенне


Белару́скі нацыяна́льны касцю́м — комплексы адзення, абутку і аксесуараў, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную каштоўнасць і з'яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.

Вылучаюць прынамсі 3 разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (у адпаведнасці з сацыяльнай прыналежнасцю):

    сялянскі;
    мяшчанскі;
    шляхецкі.

Беларускі сялянскі мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, ён з'яўляўся і з'яўляецца значна большай рэччу, чым проста адзеннем ці нават мастацкім творам. Сялянскі касцюм беларусаў адлюстроўваў мясцовыя традыцыі, патрэбы і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце часам чытаюцца цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта сялянскі касцюм маюць на ўвазе, калі вядуць гаворку пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле.

Мяшчанскі і шляхецкі нацыянальныя касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць нацыянальных асаблівасцей, што дазваляе лічыць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма.

Брагінскі строй
Калінкавіцкі строй
Рассонскі строй
Пухавіцкі строй
Маларыцкі строй
Магілеўскі строй
Дамачэцкі строй
Кобрынскі строй

 

Беларускія народныя святы і абрады

СВЯТЫ – сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы – царкоўныя, у прыватрасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з'явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята – Вялікдзень, да купалля – свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

АБРАДЫ – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзены ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады – састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды.

Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёла гадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.

Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.

Народныя беларускiя святы  

1. Каляды (к. 25 снежня, п. 7 студзеня) Калі на Каляды прыгравае, быць зялёнаму году. Калядныя святы пачыналіся з дня Божага Нараджэння — Раства. Калі першая зорка з’яўлялася на небе, уся сям’я садзілася за стол, засланы белым абрусам, пад які клалі сена. Стравы на стале былі посныя, абавязкова варылі куццю — кашу з круп. Запаліўшы свечку і памаліўшыся, пачыналі вячэраць. З гэтага дня па сяле хадзілі калядоўшчыкі — юнакі і дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, у заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.

2. Грамніцы, альбо Стрэчанне (к. 2 лютага, п. 15 лютага) Грамніцы — палавіна зіміцы. Свята сустрэчы зімы і лета. Якое надвор’е на Грамніцы, такая будзе і вясна. Пасля гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работ у полі. У царкве ці касцёле асвячалі грамнічныя свечкі. Яны лічыліся ахоўнымі — гаспадар з дапамогай гэтых свечак «асвячаў» хату і ўсю гаспадарку, выпальваючы імі невялікія крыжыкі на дзвярах і варотах. Верылі, што грамнічныя свечкі ратуюць будовы ад удару маланкі. З грамнічнымі свечкамі тройчы абыходзілі свойскую жывёлу на свята Юр'я, іх запальвалі на засеўкі, з імі абыходзілі хаты на Іллю і Багача, сустракалі маладых на вяселлі, дзіцятка на радзінах, клалі ў руку нябожчыку, ішлі шукаць папараць-кветку на Купалле.

3. Сырны тыдзень, або Масленка (за 8 тыдняў да Вялікадня) Масленка, масленка, нясі сыру, масла нам, каб зімачка згасла! Старажытнае язычніцкае свята. У гэты тыдзень праводзяць зіму. Сёння Сырны тыдзень болей вядомы як Масленка. Шмат стагоддзяў у беларусаў сыр быў самым папулярным прадуктам i сiмвалiзаваў нараджэнне новага жыцця. У гэты тыдзень дзяўчаты і хлопцы ладзілі гушканне на арэлях, коўзанне з горак на санках. Верылі, што чым вышэй узляціш на арэлях, чым далей скоцішся з горкі — тым даўжэйшы будзе лён. На Масленку ласуюцца блінамі, спяваюць масленічныя песні.

4. Гуканне вясны (з 14 сакавіка) Благаславі, Божа, вясну заклікаці, лета сустракаці! Першае вясновае свята. Дзяўчаты збіраліся на ўзгорках (каб было бліжэй да неба) і спявалі вяснянкі — песні, у якіх клікалі вясну. Вадзілі карагоды, спальвалі пудзіла зімы, як на Масленку. Падчас спеваў вяснянак і гукальных карагодаў дзяўчаты падкідвалі ўверх печыва ў выглядзе птушак — жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было, як і спевы, хутчэй выклікаць надыход вясны.

5. Саракі. 22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва". Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Некалькі назваў мае ен. Найбольш распаўсюджаны - "саракі". Сення існуе некалькі тлумачэнняў, чаму менавіта так. Найбольш верагодным можна лічыць тлумачэнне, звязанае з коранем "рок" (год) - пачатак новага году. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзен, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год. Кліматычные ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана - вымерзне, позна - высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашые продкі да гэтага дню.

6. Камаедзіца. Беларускае народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны, лічыцца праявай татэмізму. Уключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы. Святкуецца 24 сакавіка перад Дабравешчаннем. Назва свята паходзіць ад камоў(літаральна: есці камы) — сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.

7. Дабравешчанне, або Звеставанне (к. 25 сакавіка, п.  красавіка) На Дабравешчанне дзеўка касу не пляце, а птушка гнязда не ўе. Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень прыходзіць вясна. Гэта свята прылёту бусла і ластаўкі. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць, а не стаіць. Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад «развязвання сахі». Пасля абеду "гукалі вясну". Дзяўчаты збіраліся ля гумнаў і лазняў, забіраліся нават на стрэхі і спявалі вяснянкі. Разводзілі невялікія вогнішчы, вадзілі вакол іх «танкі» (карагоды). Гаспадыні пяклі печыва ў выглядзе птушак. У гэты дзень не дазвалялася працаваць.

8. Вербніца (апошняя перад Вялікаднем нядзеля) У гэты святочны дзень у царкве ці касцёле асвячалі галінкі вярбы, неслі іх дадому і злёгку сцябалі імі дамашніх, перш за ўсё дзетак, і прыгаворвалі:    

Не я б’ю, вярба б’е,

За тыдзень — Вялікдзень.

Будзь здароў, як вада,

А расці, як вярба!

                                        Будзь здароў на ўвесь год!                                     

Людзі верылі, што такім чынам чалавеку перадаецца моц і прыгажосць гэтага дрэва. Частку асвечаных галінак клалі за бажніцу, утыкалі ў сцены, вокны. На працягу ўсяго года асвячоныя галінкі вярбы выкарыстоўваліся: кожная гаспадыня выганяла на Юр’я сваю карову на пашу, злёгку сцябаючы па баках галінкай, з вербачкай селянін выходзіў засяваць поле, садзіць бульбу.

Вярбная галінка была патрэбная падчас першага грому. Каб не баяцца навальніцы, імкнуліся з’есці па адной пупышцы, а затым легчы на зямлю і перакуліцца. Пачуўшы грымоты, гаспадыня запальвала грамнічную свечку, а вербныя галінкі клала на падаконнік з таго боку, адкуль насоўваліся дажджавыя хмары.

Галінкі ніколі не выкідалі, а захоўвалі да наступнай Вербніцы, каб спаліць у печы і попел рассыпаць па градках.

9. Вялікдзень. Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

10. Наўскі Вялікдзень. Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радауніца(Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія Дзяды́, На́ві Дзень) – дзень памінаньня памерлых ва ўсходніх славянаў, на які са старажытных часоў адбываліся трапэзы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Назва Наві Дзень паходзіць ад старажытна-славянскага навь – нябожчык.

Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды на аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. І хоць існуе звычай памінальнай трапэзы, у тым ліку велікоднае яйка пакідаць «для спачылых», Праваслаўная Царква не ўхваляе гэтага звычаю, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаеньні душы і добрыя справы ў памяць пра іх.

11. Юр'я.    Юр'я – традыцыйнае свята, якое адзначаецца 6 мая (23 красавіка па старым стылі). Гэта адно з найбольш адметных святаў земляробчага календара, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых дзеянняў. Свята адзначаецца ў гонар Св. Георгія Пераможцы – заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскія часы ён пераняў рысы і функцыі язычніцкага бога Ярылы. Варыянты назваў свята, прысвечанага гэтаму боству — Ярылавіца, Ярылкі. Веснавы Юрай знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля. На Юр'е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. З Юр'ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр'я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр'я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер'ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.

12. Зялёныя святкi або Сёмуха. Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце. Яны – прыроднае атачэнне свята, яго вобразнасць і змест.

Некалі даўно маладыя дзяўчаты  з песнямі хадзілі ў лес. Абіралі там маладыя бярозкі і завівалі паміж сабой стужачкамі, каб атрымаліся такія ўпрыгожаныя вароцікі. Пасля праз іх праходзілі. Даследчыкі кажуць, што гэта такі архаічны сімвал таго, што жанчына ўступае ў шлюбны ўзрост і тым яднаецца з прыродай, паказвае сусвету, што яна ўжо гатовая пайсці замуж і нараджаць дзетак.

13. Купалле. У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі. Сёння згодна з праваславным календаром свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, каталіцкім – 24 чэрвеня.

З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку "гуляе".

Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці,  якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.

14. Дажынкі.   Дажынкі – старажытнае народнае свята ў беларусаў, звязанае з апошнімі момантамі жніва. Суправаджалася народнымі абрадамі,танцамі, песнямі, чым былі ўдзячныя «духам нівы» за хлеб і заадно прасілі даць урадлівасць і налета.

Дажаўшы жыта, пасля абраду «завівання барады» (закручвалі пук і пакідалі яго) «для птушак» жнеі прыхарошвалі сноп кветкамі, плялі вянкі з каласоў і з песнямі ішлі ў вёску. Прыйшоўшы, аддавалі сноп гаспадарам, за што мелі смачны пачастунак ці падарункі. Дажынкам было прысвечана шмат дажынкавых песень, якія спявалі напрыканцы жніва, вяртаючыся з поля ў вёску і на застоллі. Яны былі значна весялейшыя за жніўныя песні, бо ў апошніх спявалася пра нялёгкую працу і долю жней і іх дзяцей.У наш час дажынкі адзначаюць як свята ўраджаю.

15. Пакровы.  Пакроў (Пакравы, Пакрова): 1 (14) кастрычніка — царкоўнае тлумачэнне літаральнае: пакроў (пакрывала) Божай Маці; у народнай трактоўцы паняцце атрымала больш шырокі сэнс, ахопліваючы самыя розныя прыкметы прыроды: «Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам», «...рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом»; «Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам». Гаварылі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў. Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

16. Дзяды.  Дзяды – свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў («дзядоў»). У славянскай міфалогіі «дзядамі» таксама называюць душы продкаў. У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія), пятроўскія, змітраўскія. Галоўныя – Восеньскія Дзяды (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры), яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні (Міхайлаўскія Дзяды, Піліпаўскія Дзяды, Змітраўскія Дзяды і інш.).

У цэнтры абраду – вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзяды у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

17. Зімовыя святкі.  Зімовыя святкi. Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы. Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова – свята Раства. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная посная, багатая – шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 6 студзеня.

Беларускія арнаменты і іх змест

Арнамент, вядома, з'яўляецца распаўсюджанай формай выражэння культуры шмалiткіх народаў.

Беларускі народны арнамент вельмі разнастайны, каларытны, і вядомы далёка за межамі нашай краіны. Яго вывучэнне пачалося аж з 19 стагоддзя, і працягваецца па сенняшні час. Многія навукоўцы працуюць над ракрыццем сэнсу арнаментаў і іх спалучэнняў, а таксама іх сістэматызацыяй.   

Беларускі арнамент можна падзяліць на тры асноўных катэгорыі:

геаметрычны - арнаментыка якога складаецца з прамых ліній, а таксама геаметрычных фігур - прамавугольнікаў, квадратаў, ромбаў і інш;

раслінны - створаны на аснове малюнкаў раслін, лісця, кветак ці пладоў;

жывёльны - які ўключае ў сябе выявы жывёл і птушак.

Першапачаткова арнамент у нашых продкаў сустракаўся на святочнай вопратцы, якая з'яўлялася адлюстраваннем своеасаблівай народнай культуры. Значным можна лічыць выкарыстанне асобных арнаментальных матываў у вырабе вядомых слуцкіх паясоў. І фактычна ўсе рэчы, якія ўпрыгожаны народным беларускім арнаментам, несумненна з'яўляюцца высокамастацкімі творамі.

Прапануем Вашай увазе Азбуку беларускага арнаменту, у якой мы сабралі некаторыя арнаменты з іх тлумачэннем.  

Азбука беларускага арнаменту

А                                                Б                                          В

- агонь                - багацце                - вясна

Д                                               Ж                                           З

- душа                  - жанчына             - зямля

К                                             М                                            П

- краса                 - маладосць           - продкі

Р                                            С                                         

 - росквіт                      - сонца            - сямья

У                                          Ч                                             Э

- ураджай                - чысціня               - энэргія

Метадычныя прыёмы і формы работы па азнаямленню дашкольнікаў з творамі мастацкай літаратуры

Задачы азнаямлення дзяцей з беларускай мастацкай літаратурай

У празаічных i паэтычных творах беларускай мастацкай літаратуры адкрываецца i тлумачыцца дзіцяці жыццё грамадства i прыроды, свет чалавечых пачуццяўi узаемаадносін, развіваюцца ўяўленні, узбагачаюцца эмоцыі, даюцца цудоўныя вобразы. Гэтыя вобразы па свайму ўздзеянню розныя: праз апавяданні  дзеці  пазнаюць лаканічнасць i дакладнасць слова; у творах малога фальклорнага жанру i вершах улоуліваюць музыкальнасць, напеўнасць, рытмічнасць; літаратурныя i народныя казкі раскрываюць перад імі яе трапнасць i выразнасць, багатства роднай мовы жывымі вобразнымі характарыстыкамі, параўнаннямі.

Перад педагогамі дашкольных устаноў праграма "Пралеска" ставіць задачы:

па-першае, вызначаць тыя творы мастацкай літаратуры, якія дзецям патрэбна прачытаць, расказаць, вывучыць на памяць; выхоўваць у дзяцей любоў да мастацкага слова, павагу да кнігі;

па-другое, кожны мастацкі твор трэба давесц да дзяцей як твор мастацтва, раскрыць яго задуму, зацікавіць слухачоў эмацыянальнымі адносінамі літаратурных персанажаў, ixпачуццяміi учынкамі.

Уменне ўспрымаць літаратурны твор, усведамляць разам са зместам элементы мастацкай выразнасці само па сабе да дзіцяці не прыходзіць: яго трэба развіваць i выхоўваць з самага ранняга ўзросту. 3 гэтай нагоды выхавацелю, перад тым як знаёміць дзяцей з твopaмi, неабходна зразумець iўспрыняць ix, сумець прааналізаваць змест, вызначыць мастацкую форму, а таксама авалодаць, тэхнікай чытання i расказвання, ведаць біяграфічныя  звесткі аб аўтары мастацкага твора.

Метады i прыёмы азнаямлення дзяцей з мастацкай літаратурай

Знаёмства з твopaмi мастацкай літаратуры (чытанне, расказванне, завучванне, пераказ, драматызацыя) ажыццяўляецца на занятках, а часцей за ўсё ў штодзённым жыцці.

Як вядома, слуханне i разумение — гэта першая ступень авалодвання мовай. Таму, калі дзеці слухаюць выхавальніка,  яны вучацца разумець пачутае, успрымаць беларускую мову. Пажадана, каб педагог не толью чытаў тэксты, але i расказваўi, каб лагічна даносіў думку, каб мова яго была прыгожая iмастацкі выразная. Выхавацель перад чытаннем твора расказвае аб рэальных падзеях, фактах, якія знайшлі адлюстраванне ў гэтым мастацкім творы. Такім чынам, аутарскі тэкст набывае для дзяцей большую значнасць i важнасць. Потым выхавацель гутарыць аб прачытаным з мэтай высвятлення, што цікавага дзеці пазналіў гэтым творы.

Каб навучыць дзяцей слухаць мастацкі  твор, дапамагчы iмзасвоіць яго змест iэмацыянальны настрой, выхавацель, акрамя выразнага чытання, выкарыстоўвае дадатковыя метадычныя прыёмыякія развіваюць навыкіi уменні слухання, запамінання i разумення. Гэта могуць быць:

  • паўторнае чытанне тэкста;
  • паўторнае чытанне асобных яго частак;
  • тлумачэнне значэнняў незразумелых слоў.

Чытанне мастацкага твора можа суправаджацца:

1)   гулънёвъмідзеяннямі дзяцей;

2)прадметнай нагляднасцю (разгляд цацак, прадметаў, ілюстрацый у кнігах, падбор i разгляд карцін, якія па зместу супадаюць з мастацкім творам, напрыклад апісанне прыроды i г. д.).

3)чытаннем у спалучэнні з музыкай;

4)славеснай дапамогай (пастаноўка пасля чытання пошукавых пытанняў (чым спадабаўся герой?); параўнанне з падобным ціпроцілеглым выпадкам з жыцця дзяцей альбо з другога мастацкага твора; падказванне слоў-эпітэтаў, называнне абагульняючай істотнай рысы вобраза (рашучы, добры, мужны) пры адказах дзяцеи);

5) спалучэннем чытання з тэатральным паказам, інсцэніраваннем (драматызацыя урыўкаў твораў, імітацыя дзеянняў пры расказванні верша, апавядання, казкі).

Чым меншы ўзрост дзіцяці, тым больш яму патрэбны гульнёвыя дзеянні, прадметная нагляднасць, якія б суправаджалі чытанне. Старэйшыя ж дашкольнікі могуць засвойваць прачытанае пры дапамозе славеснай падтрымкі.

Дзецям абавязкова патрэбна некалькі разоў чытаць адзінi той жа твор. Яны любяць слухаць ужо знаёмыя апавяданні, казкі, вершы. Паўторнае эмацыянальнае перажыванне праслуханага мастацкага твора вядзе да лепшага засваення яго зместу, дае магчымасць дзецям глыбей асэнсаваць падзеі, учынкі герояў.

Замацаванню прачытанага садзейнічае гутарка аб праслуханых творах (казках, апавяданнях, вершах iг.д.). Гутаркі пас­ля азнаямлення з творамі дапамагаюць вызначыць жанр, асноўны змест, сродкі мастацкай выразнасці. Гутарка дапамагае вучыць дзяцей аналізаваць змест прачытанага твора. Для таго каб прааналізаваць літаратурны твор, неабходна перш за ўсё адыйсці ад дробязнага апытальнага аналізу, бо ён перашкаджае ўспрыманню вобраза iўсяго твора ўвогуле. Патрэбна выкарыстоўваць разнастайныя пытанні, якія б садзейнічалі аналітычнай i эмацыянальнай дзейнасці дзяцей:

>    Якія пачуцці выклікаў у вас твор?

>    Што вас больш за ўсё ў творы ўсхвалявала, абрадавала, засмуціла? Чаму?

>    Што вы можаце сказаць пра героя? Ці падабаецца вам яго ўчынак? Чаму?

>    Хацеў бы ты дапамагчы герою? Што б зpaбiў, як дапамог?

>    Што б ты пaраіў герою?

>  Што б ты зpaбiў, калі б апынуўся на яго месцы?
Такая пастаноўка пытанняў дае дзіцяці магчымасць выказаць свае пачуцціi думкі, гэта значыць падтрымаць ініцыятыву дзяцей, icцi ад дзяцей.

Пры знаёмстве з мастацкай літаратурай можна выкарыстоўваць iіншыя прыёмы, напрыклад:

♦    разглядванне ілюстрацый з мэтай накаплення у дашкольнікаў уяуленняў аб тым, як малюнкі мастакоў дапамагаюць зразумець твор;

♦    славесныя замалёукі. Дзеці расказваюць аб тым, як яны прадстаўляюць герояў твора, як яны выглядаюць, у чым апрануты, дзе знаходзяцца i г. д.

Потым можна прапанаваць дзецям зрабіць малюнкі да зместа мастацкага твора альбо асобнага эпізода, сабраць усе малюнкі да мастацкага твора i скласці "кніжку-малышку". Да кожнага эпізода дзеці прыдумваюць сказ, што у выніку з'яуляецца планам для дзіцячага пераказу твора. Дзеці майструюць вокладку, пераплёт, i атрымліваецца прадукт калектыўнай працы дзяцей — кніжка.

Акрамя прыёмаў, яюя садзейнічаюць слуханню, запамінанню i разуменню мастацкіх твораў, выхавацель можа выкарыстоўваць пры знаёмстве дзяцей з мастацкай літаратурай такія прыёмы, якія садзейнічаюць развіццю выразнага маўлення дзіцяці. Педагагічнае майстэрства выхавацеля павінна быць накіравана на тое, каб дзіця атрымала эстэтычную асалоду ў час слухання мастацкага твору, заўважыла яе маўленчую, яскравую, трапную, мілагучную мову. Каб замацаваць заўважаныя ў творы прыгожыя словы ў слоуніку дзяцей, можна выкарыстаць прыём падбору мастацкіх азначэнняў да той цііншай рэчы, з'явы, вобраза. Выхавацель павінен звярнуць увагу дзіцяціi на эпітэты, параўнанні, якія ёсць у творы.

Станоўча спрыяе развіццю вобразнага маўлення дзіцяці мастацкі пераказ твора, казкі.Taкi прыём, як расказванне ад імя аднаго з герояў казкіці апавядання, дапаможа дзіцяці перадаць яго асаблівасці.

Мастацкія творы беларускіх пісьменнікаўi паэтаў знаёмяць дзяцей з прыгожымі параўнаннямі, трапнымі выразамі прыказкамі, прымаўкамі, якія паэтызуюць мову дашкольнікаў, робяць больш  вобразнай.

Вялікую ролю ў развіцці вобразнага маўлення дзяцей выконвае гульня-драматызацыя. Дзеціў час гульні-драматызацыі не толькі авалодваюць зместам мастацкага твора, але i вучацца перадаваць аўтарскі тэкст, выконваць ролі.

Разгортванне сюжэтна-ролевай гульні на падставе літаратурнага твора, выкарыстанне гульнёвых сітуацый - гэта таксама цікавыя прыёмы ў рабоце з дзецьмі.

Эфектыўнасць выкарыстаных разнастайных прыёмаў у ра­боце з дашкольшкамі будзе залежыць у асноўным ад майстэрства выхавацеля i яго зацікаўленасці, ад мэты, якую ён паставіў перад сабой i дзецьмі.

Формы работы па азнаямленню дзяцей з мастацкай літаратурай

Важным момантам пры знаёмстве з мастацкімі творамі  з'яўляецца расказ выхавацеля аб пісьменніках i паэтах. Ужо з чатырохгадовага ўзросту дзяцей неабходна знаёмщь з прозвішчаміаўтараў кніг. Творчыя біяграфіі паэтаўiпісьменнікаў дашкольнікізасвоіць не могуць, але ж асобныя эпізоды з ix жыцця, расказаныя дарослымі дзецям, у ix памяці ўсё ж такі надоўуга захоўваюцца. Пачынаючы з групы "Чамучкі" (пяты год жыцця дзяцей), праводзяцца кароткія, але змястоўныя гутаркі аб кнігах,  пісьменніках, паэтах. Аднак спецыяльныя заняткі па азнаямленню дзя­цей з жыццём i творчасцю пісьменнікаў i паэтаўiixкнігамiправодзяцца у групе "Фантазёры".

Выхавацель з дапамогай пытанняў высвятляе, як называюць тых людзей, якія пішуць апавяданні, вершы; якіх паэтаўiпісьменнікаў ведаюць дзеці, якія кнігі ім вядомы, хто  ведае, аб чым у ix расказваецца. Можна разгледзець з дзецьмі кнігі. Можна прапанаваць  успомніць твор па памяці.

 Літаратурнаму развіццю дзяцей садзейнічаюць літаратурныя ранішнікі, вечарыны, прысвечаныя творчасціпісьменніка ці паэта,  вечары казак, загадак, літаратурныя віктарыны па творах аднаго цінекалькіхх знаёмых пісьменнікаў. У такіх мерапрыемствах пажаданы i актыўны ўдзел бацькоў. Гэтыя формы работы з дзецьмінакіраваны на фарміраванне станоўчых эмацыянальных адносін  да мастацкіх твораўi  беражлівых адносін да кнігi.

 Для мэтанакіраванай працы па азнаямленню дашкольнікаў з беларускай мастацкай літаратурай патрэбна стварыць неабходныя ўмовы, якія б спрыялі выхаванню ў дзяцей цікавасці да малых фальклорных форм, мастацкіх твораў бсларускіх пісьменнікаў i паэтаў. У кожнай узроставай групе   выха­вацель абсталюе інфармацыйныя цэнтры — кутокі кніг.  Бібліятэчкі кніжных куточкаў у групавых пакоях час ад часу аднаўляюцца партрэтаміпісьменнікаўiixкнігамі. 

 Акрамя працы выхавацеля, вялікая роля ў азнаямленні дзя­цей з творамі беларускіх пісьменнікаў  i паэтаў належыць бацькам выхаванцаў дзщячага сада, бо асновай усёй педагогікі з'яўляецца цесная сувязь бацькоў i дзяцей.   Ад таго, якія адносіны будуць у бацькоўда роднай мовы, беларускай культуры, будуць залежаць адносіны дзяцей да спадчыны.

Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы. 

Мова — гэта не толькі сродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення, самарэгуляцыі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленне культурных і гістарычных каштоўнасцей народа.

Мова таксама выступае асноўным механізмам этнагенезу (прыналежнасць пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе за ёй замацоўваецца сігніфікатыўная функцыя, інакш кажучы, мова служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі. 

Працэс авалодання дзіцём мовай вельмі складаны, што абумоўлівае патрэбу ў педагагічным кіраванні, заснаваным на грунтоўным навуковым псіхолага-педагагічным падыходзе. Унікальнасць і складанасць моўнай сітуацыі, якая характарызуецца функцыянаваннем у рэспубліцы беларуска-рускага блізкароднаснага білінгвізму, патрабуе пэўнай спецыфічнай арганізацыі выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з неабходнасцю засваення дзвюх моў.

Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садку адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi. 

Конспект

па адукацыйнай вобласці

 “Развіцце маўлення і культуры моўных зносін”

Тэма «Якi розны посуд»

(старэйшая група)

 

Праграмны  змест:

1. Замацоўваць пазнання дзяцей аб посудзе (уменне называць і адрозніваць посуд);

2. Пашыраць і ўзбагачаць слоўнікавы запас дзяцей, удасканальваць граматычны лад мовы;

3. Развіваць зразумелую і дыялагічную  гаворку;

4. Развіваць дробную маторыку, пазнавальныя працэсы: памяць, слыхавую  увагу;

5. Пашыраць кругагляд;

6. Выхоўваць працавітасць, жаданне дапамагчы бліжняму, узаемадапамогу.

Абсталяванне: цацачны посуд, прадметы сапраўднага посуду, тэксты загадак, канверт, тэкст ліста, сундучок, карцінка з выявай посуду, малюнак кубка на лісце ватмана, штампы, гуаш, сурвэткі.

1. Арганізацыйны момант.

- Добры дзень, дзеці.

Сёння чацвёрты дзень тыдня, ён называецца ... чацвер. Я ўсміхнулася вам, а вы ўсміхнiцеся адзін аднаму. І падумайце, як добра, што мы сёння тут усё разам. Мы спакойныя i добрыя, мы ветлыя і здаровыя. Зрабіце глыбокі ўдых і ўдыхніце ў сябе свежасць, дабрыню і прыгажосць.

2. Адгадванне загадак.

Выхавальнiк:

- Дзеці, у мяне ў скрыначцы схаваныя загадкі. Яны вельмі хочуць, каб вы іх адгадалі. Адгадаем?

1. Мае хобат, а не слон,

Ён кубкам аддае паклон.

                               Чайнік

2. Для нас яна неабходная,

Бо ежу з яе мы  ямо

Глыбокая і дробная

Завуць яе ..........

Талерка

3. На кухонцы  нашай

Мы варым ў ёй кашу,

Бульбу,

Супы, макароны

Каструля

4. На кухні ёй заўсёды пашана

Яна і смажыць і пячэ,

Не прыгатаваць нам ежы

На кухні без ...... ..

Патэльні

5. Яго за ручку мы бярэм

Чай, кава з яго мы п'ём.

Кубак

6. Сама не ем,

А людзей кармлю.

Лыжка

7. Зроблены са шкла,

Прызначаныя для гарбаты, соку, малака

Шклянкі

8. Мае чатыры зубы

Кожны дзень з'яўляецца за сталом,

А нічога не есць

Відэлец

- Малайцы, усе загадкі адгадалі. А  як назваць адным словам усе гэтыя прадметы, пра якія былі ўсе мае загадкі? Правільна, пра посуд!

  1. Сюрпрызны момант «Падарожжа у музей».

- Сёння мы ўспомнім, якiбывае посуд.

- Дзеці, вы ведаеце што такое музей?

- Для чаго ён патрэбны?

- У нас таксама ў групе адкрыўся музей, а які - адгадайце самі.

Паглядзіце колькі рознай посуду ў нашым музеі. А вы ведаеце, што гэтыя рэчы былі не заўсёды? Як вы думаеце, чым карысталіся людзі калі яшчэ не было посуду? (Адказы дзяцей). Быў такі час калі замест талеркі людзі выкарыстоўвалі лісце дрэў, а бралі ежу рукамі. Калі людзі жылі ў пячоры, яны рабілі посуд з каменя. Але такая посуд была цяжкай, яе цяжка было вырабляць. Потым чалавек стаў жыць у хаце, і посуд стаў  драўляны. У цяперашні час посуд робяць з розных матэрыялаў.

Давайце паглядзім, якi посуд ёсць у нашым музеі. Вось посуд з дрэва (лыжкі і шкляначкі). Ён лёгкі, прыгожа ўпрыгожаны. Даўно людзі елі такімі лыжкамі і пілі з такіх шкляначак, а цяпер яны практычна не выкарыстоўваюцца людзьмі, так  як гэты посуд недаўгавечны. Ёсць посуд з шкла (шклянку, салатнік, ваза, бутэлька). Чым гэтая посуд добры? (Прыгожы, лёгка мыецца). Але ёсць і недахопы, якія? (Лёгка можна разбіць). Сёння ў кожным доме ёсць керамічны посуд (талеркі, кубкі). У нашым музеі яны таксама ёсць. Ён  бывае рознага колеру, прыгожа ўпрыгожаны. Як вы думаеце, навошта патрэбен  посуд з металу? (Адказы дзяцей). У такім посудзе можна смела рыхтаваць ежу на плiце, і з ёй нічога не здарыцца. А ці можна рыхтаваць ежу ў пластмасавым посудзе? (Адказы дзяцей). Затое пластмасавы  посуд лёгкаі , ня б'ецца. А ёсць посуд аднаразовы. Як вы думаеце, чаму  ён так завецца? (Адказы дзяцей). Аднаразовы посуд робяць з пластмасы або з паперы. Дзе людзям можа спатрэбіцца аднаразовы посуд? (Адказы дзяцей).

      Вось колькі рознай посуду ў нашым музеі, з розных матэрыялаў і рознага прызначэння. Ёсць посуд для прыгатавання ежы, ён называецца кухонны. І ёсць посуд для таго, каб есьці ежу, ён называецца сталовы . Давайце назавем кухонны посуд (адказы дзяцей). А цяпер сталовы (адказы дзяцей).

4. Пальчыкавая гульня «Посуд» .

- А зараз мы трошкі адпачнем і пагуляем з нашымі пальчыкамі.

Дзяўчынка Ірынка парадак

наводзіла.Па чарзе злучаюць вялікі палец з астатнімі.

Дзяўчынка Ірынка ляльцы

казала:

«Сурвэткі павінны быць у сурветнiцы,

Алей павінен быць у алейнiцы,

Хлебушак павінен быць у хлебніцы,

А соль? Ну вядома, у салонцы!

5. Сюрпрызны момант

Грук у дзверы, прыносяць ліст. Выхавальнік раздрукоўвае і чытае:

«Добры дзень, дарагія рабяты! Перамяшалася ў мяне ўсе гэтыя рэчы! Дапамажыце мне, калі ласка,iх  разабраць. З павагай да вас, Нязнайка »

- Дапаможам Нязнайку? А каб быць уважлівымі, зробім гімнастыку для вачэй.

6. Гiмнастыка для вачэй.

Глядзім направа - нікога,

Глядзім налева - нікога,

Раз - два, раз - два,

Закружылася галава.

Вочкі закрываем, вочкі адпачываюць.

Як адкрыем мы вочы,

Уверх паглядзім так-так-так!

Вочкі ўніз ты апусці,

Зноў уверх іх падымі.

7. Праца над карцінкай з выявай посуду.

- Паглядзіце ўважліва на карцінку, якія прадметы вы бачыце?

 

- Як можна назваць усе гэтыя прадметы адным словам? (Посуд).

8. Гульня «Дзень - ноч»

Гульня на развіццё памяці і ўвагі. Дзецям прапануецца запомніць шэраг з 3-5 малюнкаў з выявамі посуду, а затым па камандзе «Ноч!» Заплюшчыць вочы. Па камандзе «День!» Дзеці адкрываюць вочы і знаходзяць змены ў размяшчэнні малюнкаў, якія вырабіў выхавальнік. Гульня праводзіцца з рознымі наборамі посуду некалькі разоў.

9. Фізхвілінка.

Вось вялікі шкляны чайнік

Вельмі важны, як начальнік (дзеці надзімаюць шчокі, ногі на шырыні плячэй, рукі на поясе)

Вось парцалянавыя кубкі

Вельмі далікатныя, небаракі (дзеці прысядаюць, правая рука на поясе, левая апушчана)

Вось парцалянавыя сподкі

Толькі стукні, разаб'юцца (рукі ў бакі, кружацца на месцы)

Вось сярэбраныя лыжкі (стоячы на ​​месцы падымаюць рукі верх і робяць «замочек»),

Вось пластмасавы паднос

Ён посуд нам прынёс (бяруцца за рукі і робяць круг).

10. Чытанне верша «Для чаго патрэбен посуд?». Адказы на пытаннi.

- А зараз паслухайце верш, які я вам прачытаю,  ён называецца «Для чаго патрэбен посуд?»

Калі б не было посуду,

Нам прыйшлося б вельмі кепска.

Мы б тут жа з людзей

Ператварыліся ў дзікуноў:

Бралі мяса б рукамі,

Разрывалі бы зубамі,

Пілі ваду бы ў рацэ,

Або ў брудным раўчуку.

На шчасце, дапамагае ўсюды

Нам розны посуд:

На яго ежу кладуць,

З яго  ядуць і п'юць.

Захоўваюць у iм прадукты:

Сыр і масла, хлеб і садавіну ...

У iм рыхтуюць сотні блюд-

Вараць, смажаць і пякуць!

- Вось якi ён памочнік!

- Для чаго нам патрэбен посуд? Адказы дзяцей.

11. Гульнявое практыкаванне на развіццё слыхавой увагі

- Зараз я вам буду называць розныя словы, калі вы пачуеце назву посуду, пляскайце ў ладкі, калі назва іншага прадмета топайце ножкамі.

12. Сюрпрызны момант.

- А вось які сюрпрыз, дзеці, падрыхтаваў для вас Нязнайка. Давайце ўсе пройдзем да стала. Паглядзіце, гэта кубак, ён застанецца нам на памяць. Толькі спачатку давайце зробім  яго прыгожым.

Дзеці ўпрыгожваюць каляровымі штампамі кубак.

13. Функцыянальнае практыкаванне "Чара дабрыні».

- Дзеці, памятайце, што трэба дзяліцца дабром адзін з адным, дапамагаць адзін аднаму, і чым больш дабра аддалі іншаму, не пашкадавалі для таварыша, тым больш дабрыні вернецца вам.

 

Выканаў выхавальнік дашкольнай адукацыі

Самлякова Дзіяна Віктараўна

Пiрог з чарнiцамi 

Па вузкай, лясной сцяжынцы, якая пралегла ў сакавітай траве паміж ялін і хвой, прабіраецца, спяшаецца на кароценькіх ножках тоўсты спадар Вусень, каб паспець на дзень нараджэння свайго пляменніка Вінаграднага Слімака. Ледзьве перастаўляе ён важкі плецены кош. І нездарма, у ім пірог з чарніцамі — падарунак для імянінніка.
Kazki by

Добрая гаспадыня, жонка Слімака, калі ўся сям’я яшчэ пад бярозавымі лісточкамі спала, назбірала чарніц, пульхнае цеста з белай пшанічнай мукі прыгатавала. Дапамагалі суседзі: масла жоўтае прынеслі ў скрыначцы Лугавыя Конікі, а малака ў бітончык адліла знаёмая Пярэстая Карова. Некалькі яек жонка спадара Вусеня абмяняла ў Вясковых Курэй на смачныя зярняткі з кавуна. Потым ужо ў печы аднаго знаёмага Бабра спякла яна цудоўны пірог.
Сытны, пахучы падарунак атрымаўся. Нават непаслухмяныя вавёрачкі Цірлі і Дзірлі, якія сачылі за прыгатаваннем салодкага ласунка ледзь з верхавіны высокай хвоі ўніз не зваліліся. Пачулі, што цётухна Вусень з рэшткаў цеста спякла для ўсіх малых Лясной Палянкі некалькі піражкоў. Сядзяць падшыванцы у старонцы, за абедзве шчакі частуюцца, абяцаюць быць паслухмянымі, без патрэбы дарослых не турбаваць.
Спяшаецца спадар Вусень, вельмі спяшаецца. Занепакоены, што астыне пірог, смак свой асаблівы страціць, як яго потым халодным на стол падаваць. Лупатыя вочкі зблыталіся лічыць колькі яшчэ раз ножкам павярнуць са сцяжынкі ўправа, каб апынуцца пад арэхавым кустом.
А вось нарэшце і ўтульны домік з альховай кары. З маленькага вузенькага акенца, махае блакітнай хустачкай хораша прыбраны і ў добрым настроі Слімак.
- Іду, спяшаюся, даражэнькі! З Днём нараджэння цябе, шаноўны пляменнік! Накрывай стол, кліч гасцей, святкаваць будзем.

Сяргей Брандт, 01.11.2017

Фотоматериалы

Разделы сайта